Указ №245, у якім зацверджаны ў бюджэце-2010 ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу падвышаецца на 16% з 9,5 млрд. да 11 млрд даляраў, быў падпісаны 13 траўня 2010 года.

Па стане на 1 красавіка 2010 года знешні дзярждоўг Беларусі ацэньваўся ў 8,451 млрд. даляраў. Падвышэнне ліміту да 11 млрд. даляраў азначае, што да канца года ўлады краіны маюць намер запазычаць на знешніх рынках і ў міжнародных фінансавых арганізацый пад дзяржаўныя гарантыі парадку 2,5 млрд.даляраў. Гаворка ў першую чаргу ідзе аб крэдытах у рамках новай праграмы з МВФ і размяшчэнні дзяржаўных аблігацый (еўрабондаў), паведамляе АФН.

Указ быў падпісаны на другі дзень працы чарговай місіі МВФ у Мінску, у той час як прадстаўнікі фонду далі выразна зразумець, што гатовыя супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі ў рамках новай праграмы stand-by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?