Еўрапейскі парламент заклікаў краіны — члены ЕС да падрыхтоўкі персанальных санкцый супраць украінскіх чыноўнікаў, заканадаўцаў, алігархаў, якія маюць дачыненне да разгону Майдану і смерцяў актывістаў.

У праекце рэзалюцыі ў прыватнасці прымаюць да ўвагі тое, што ва Украіне ўжо больш за два месяцы працягваюцца пратэсты супраць дзеянняў улады, а незадаволенасць распаўсюдзілася ў рэгіёны.

Выказваецца занепакоенасць тым, што, нягледзячы на міжнародны ціск, украінская ўлада працягвае праводзіць палітыку запалохвання, рэпрэсій, катаванняў і гвалту ў дачыненні да дэманстрантаў.

Адзначана, што любы гвалтоўны разгон дэманстрантаў або надзвычайнае становішча будзе лічыцца крымінальна караным дзеяннем і парушэннем асноўных правоў, будзе мець сур'ёзныя міжнародныя наступствы.

Першым пунктам выказваецца падтрымка ўкраінскага народу, які адстойвае свабодную, дэмакратычную незалежную Украіну і яе еўрапейскую перспектыву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?