Сёння кіраўніка Харкаўскай вобласці Міхаіла Добкін выклікалі на допыт у ГПУ (Генпракуратура), дзе ён правёў дзве гадзіны.

З будынка Генпракуратуры Добкін так і не выйшаў, а яго адвакат паведаміла, што ён арыштаваны і накіраваны ў СІЗА згодна з пастановай Шаўчэнкаўскага райсуда ад 1 сакавіка.

Яму прад'яўлена падазрэнне ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў прадстаўніком улады, што выяўляецца ў публічных закліках да змены межаў тэрыторыі Украіны і парушэнне парадку, устаноўленага Канстытуцыяй Украіны.

Сёння Добкін знаходзіцца ў СІЗА, а заўтра ў Шаўчэнкаўскім райсудзе Кіева будзе разглядацца мера стрымання. Хутчэй за ўсё ГПУ будзе настойваць на утрыманнем Добкіна пад вартай.

«Я магу сказаць, што Міхаіл Добкін — грамадзянін Украіны і ніколі не выказваўся, у маім разуменні, за парушэнне Канстытуцыі або за перадзел Украіны», — пракаментаваў затрыманне Добкіна мэр Харкава Генадзь Кернес.

Глядзі таксама: Допы і Гепы, або Хто і як давёў Украіну да банкруцтва і развалу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?