У твітары былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з'явіўся наступны запіс:

«Аддзяленне Крыму праз рэферэндум незаконна, пакуль не апытаная ўся Украіна. Але новыя ўлады абавязаны ўлічыць волю народа. Астатняе заўтра ў 15-00».

Reuters

Reuters

Cёння стала вядома, што ў аўторак збеглы ў Расію Януковіч дасць новую прэс-канферэнцыю ў Растове-на-Доне, папярэдняя прайшла 28 лютага.

Па словах украінскіх журналістаў, з якімі пагутарыў карэспандэнт БелаПАН, старонка Януковіча ў твітары — сапраўдная. У той жа час бянтэжыць выраз «новыя ўлады», бо на прэс-канферэнцыі 28 лютага Януковіч называў сябе дзеючым прэзідэнтам.

Рэферэндум у Крыме прызначаны на 16 сакавіка. Жыхарам прапануецца вызначыцца, жыхарам якой краіны яны хочуць быць — Украіны ці Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?