Пра гэта журналістам паведаміў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі Алег Двігалёў, перадае карэспандэнт БелТА.

«Сёння я атрымаў задачу на адпрацоўку пытанняў па нарошчванні дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі. Планамі сумесных дзеянняў прадугледжанае перабазаванне як авіяцыйнага складніка Беларусі на аэрадромы Расіі, так і авіяцыі РФ на аэрадромы ў Беларусі», — заявіў Двігалёў. «Рэалізуючы палажэнне па Адзінай рэгіянальнай сістэме СПА, я прыступіў да адпрацоўкі пытанняў нарошчвання дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. Сёння па ўзгадненні з расійскім бокам прынятае рашэнне аб перабазаванні знішчальнікаў РФ на нашы аэрадромы», — адзначыў камандуючы.

Ён расказаў, што будзе арганізаванае сумеснае баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне як на аэрадромах базавання, так і на аператыўных аэрадромах, якія былі правераныя на першым этапе праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі. «Аэрадромы гатовыя да прыёму авіяцыі. Мы ўжо выконваем задачы па баявым дзяжурстве сумесна з расійцамі на нашай тэрыторыі са снежня 2013 года. Прайшло ўжо дзве ратацыі. Задачы выконваюцца і выконваюцца якасна», — сказаў Алег Двігалёў. Ён растлумачыў, што расійскі складнік таксама прыцягваўся да праверкі ў ходзе першага этапу праверкі боегатоўнасці УС Беларусі. Такім чынам, па словах камандуючага, рэалізацыя пастаўленай задачы не нясе асаблівай складанасці і гэтая задача будзе выкананая. «Будуць адпрацаваныя пытанні патрулявання паветранай прасторы Беларусі, пытанні ўзаемадзеяння расійскіх і беларускіх экіпажаў, пытанні перабазавання на новыя аэрадромы, а таксама ў цэлым засваенне паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь», — расказаў Алег Двігалёў.

Камандуючы нагадаў, што са студзеня гэтага года ў Беларусі праходзіць праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл. «На першым этапе Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны найбольш інтэнсіўна прыцягваліся да праверкі: адпрацоўваліся пытанні перадыслакацыі войскаў і частак у новыя раёны, пытанні перабазавання авіяцыі на аператыўныя аэрадромы, выканання задач па працы па кантрольных мэтах, а таксама па парушальніках выкарыстання паветранай прасторы. З кожным днём гэтай праверкі колькасць прыцягнутых злучэнняў і вайсковых частак, а таксама органаў кіравання павялічваецца», — сказаў Алег Двігалёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?