Санкцыі амерыканскіх уладаў супраць шэрагу расійскіх бізнесменаў звязаныя з тым, што яны з'яўляюцца асобамі, набліжанымі да прэзідэнта Расіі.

Нагадаем, у папоўнены «чорны спіс» сёння патрапілі бізнесмены Юрый Кавальчук, Генадзь Цімчанка, Аркадзь і Барыс Ротэнбергі. «Дадзеныя асобы… дзейнічалі дзеля або ад асобы буйной дзяржаўнай афіцыйнай асобы, а таксама аказвалі ёй падтрымку», — цытуе паведамленне Мінфіна ЗША РІА «Новости».

У прыватнасці, адзначаецца, што Уладзімір Пуцін мае долю ў трэйдары Gunvor, 44% акцый якога належаць Цімчанку. У сваю чаргу Gunvor адказаў на дадзеную заяву Мінфіна ЗША: «Пуцін не валодае доляй у кампаніі і не з'яўляецца яе бенефіцыярам». 

Што да Аркадзя і Барыса Ротэнбергаў, дык яны «зарабілі мільярды даляраў на кантрактах для «Газпрама» і зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы, якія заключылідзякуючы Пуціну. З гэтых кантрактаў яны атрымалі каля 7 мільярдаў долараў».

Што да Юрыя Кавальчука, дык ён з'яўляецца «персанальным банкірам» для буйных расійскіх чыноўнікаў, уключаючы кіраўніка расійскай дзяржавы. Паведамляецца, што банк «Расія», у якім у Кавальчука 30,3%, абслугоўвае вышэйшых афіцыйных асобаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?