Актывістку Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Алену Каваленку, жонку былога палітзняволенага Сяргея Каваленкі, будуць судзіць 15 красавіка за правядзенне несанкцыянаванага пікета.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, 1 красавіка Алену Каваленку выклікалі ў апорны пункт міліцыі, дзе ўчастковы склаў на яе пратакол па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Матэрыялы справы ўжо накіраваныя ў суд Першамайскага раёна Віцебска. Пасяджэнне пачнецца ў 10 гадзін 15 красавіка.

 22 сакавіка напярэдадні выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў Алена Каваленка і яшчэ адзін актывіст КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў правялі ў Віцебску пікет у падтрымку байкоту выбараў. На плакаце, які яны трымалі, было напісана: «Байкот выбарчаму фарсу».

Дзяржаўцаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 25 сакавіка, калі вяртаўся са святкавання Дня Волі. 26 сакавіка яго арыштавалі на сем сутак.

Варта зазначыць, што ў Алены Каваленкі двое малалетніх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?