Грамадскія актывісты і блогеры сабраліся каля консульства Расійскай Федэрацыі ў Кіеве, каб правесці сцёбную антырасейскую акцыю пратэсту.

Каля 50-ці чалавек у касцюмах-»ватоўках», з абразамі Сталіна і сцягамі Расіі і ДНР выкрыквалі лозунгі: «Пуцін не х*йло», «Кадыраў таксама ветэран», «Пуцін, увядзі войскі».

Акцыю давялося праводзіць праз дарогу ад консульства, паколькі праход у консульства перакрыла вялікая колькасць міліцыянтаў. Чамусьці на вясёлы флэш-моб прыгналі некалькі аўтобусаў міліцыі і байцоў батальёна Кіеў-1, якія апошнім часам выконваюць на акцыях функцыю спецпадраздзялення «Беркут». У відавочцаў былі разнастайныя рэакцыі на дзеянні: у кагосьці гэта выклікала шквал смеху, нехта крычаў «Пуцін — х*йло». Аднак ніякіх сутыкненняў не было.

Раней паведамлялася, што раніцай адбылося непаразуменне. Актывісты некаторых нацыяналістычных арганізацый, не зразумеўшы гумару, мелі намер прыйсці і разагнаць «антыўкраінскай дзеянні», аднак абышлося без агрэсіі. Таксама на акцыі можна было набыць мініяцюрнага «ватоўніка». Частку заробленых сродкаў арганізатары акцыі паабяцалі перадаць на патрэбы ўкраінскай арміі і добраахвотных батальёнаў, якія зараз ваююць на Усходзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?