Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб люстрацыі. Пра гэта ў чацвер, 9 кастрычніка, паведамляе tvrain.ru.

Дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны законапраект аб люстрацыі прынялі 16 верасня. Згодна з новым законам, сярод усіх дзяржслужачых — ад вайскоўцаў і да чыноўнікаў — будзе праведзена маштабная праверка. Па яе выніках будуць звольненыя і страцяць права займаць дзяржаўныя пасады асобы, якія займалі з 25 лютага 2010 года па 22 лютага 2014 г пасады прэзідэнта, прэм'ер-міністра, першага віцэ-прэм'ера, міністраў, кіраўнікоў НБУ, СБУ, пракуроры Кіева і абласных цэнтраў.

На такіх жа ўмовах будуць звольненыя ўсе высокапастаўленыя чыноўнікі, якія займалі пасады з 25 лютага 2010 года па 22 лютага 2014 (у перыяд знаходжання ва ўладзе Віктара Януковіча), работнікі праваахоўных органаў, дзяржслужачыя і службовыя асобы органаў мясцовага самакіравання, што нанеслі «шкоду жыццю, здароўю і маёмасці удзельнікаў Еўрамайдану. Гэта ж тычыцца асоб, якія публічна заклікалі да сепаратызму.

Апрача таго, Україна вырашыла развітацца і з нашчадкамі камуністычнай наменклатуры.

Люстрацыя пазбавіць пасадаў асоб, якія знаходзіліся да 19 жніўня 1991 года на кіроўных пасадах у КПСС і ВЛКСМ, палітработнікаў Узброеных сіл СССР і МУС СССР, былых супрацоўнікаў спецслужбаў і асоб, «якія мелі дачыненне да палітычнага пераследу удзельнікаў украінскага нацыянальна-вызваленчага руху часоў Другой сусветнай вайны і паваеннага часу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0