Нацыянальны банк Беларусі ўпершыню правядзе дзень адчыненых дзвярэй.
Мерапрыемства пройдзе 18 кастрычніка адначасова ў цэнтральным апараце Нацыянальнага банка ў Мінску і ва ўсіх галоўных упраўленнях Нацбанка па абласцях.
Дзень адчыненых дзвярэй у Нацыянальным банку праводзіцца ў межах абвешчанага ў Беларусі Года гасціннасці і агульнадзяржаўнай кампаніі па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва, якая рэалізуецца ў краіне.
Для правядзення дня адчыненых дзвярэй у цэнтральным апараце Нацбанка выбраны фармат сямейнага свята, які падразумявае арганізацыю шэрагу мерапрыемстваў, разлічаных на шырокую мэтавую аўдыторыю: правядзенне тэматычных конкурсаў, гульняў і віктарын з уручэннем прызоў і сувеніраў, распаўсюджанне навучальных і прэзентацыйных матэрыялаў, даванне кансультацый па розных пытаннях выкарыстання банкаўскіх і фінансавых інструментаў і іншае.
У Нацбанку абяцаюць, што ў гэты дзень любы ахвотны зможа даведацца: як «нараджаюцца», «жывуць» і «паміраюць грошы; як адрозніць падробленыя грошы ад сапраўдных; што могуць банкаўскія плацежныя карткі; як працуе «банк на канапе». Можна будзе ўбачыць кабінет старшыні праўлення Нацбанка і залу пасяджэнняў, даведацца, што знаходзіцца ў кабіне інкасатарскага аўтамабіля.
Уваход у будынак цэнтральнага апарату Нацыянальнага банка ў Мінску па праспекце Незалежнасці, 20, будзе адчынены для ўсіх ахвотных 18 кастрычніка з 10.00 да 15.00.





