Грамадская арганізацыя «СМС» пачала збор подпісаў за перайменаванне вуліцы Сака і Ванцэці ў расійскім Екацярынбургу ў вуліцу Уладзіміра Пуціна, піша znak.com.

Аўтары нагадваюць, што вуліца Сака і Ванцэці названая ў гонар італьянскіх анархістаў, асуджаных за рабаванне і забойства ў ЗША. «Ніякага дачынення да Екацярынбурга ці Расіі два гэтыя чалавекі не маюць. Вуліца названая так у выніку прапагандысцкай кампаніі 1930-х», — нагадваюць аўтары ідэі.

Вярнуцца да старой назвы вуліцы — Усольцаўская — яны не хочуць: яна была названая ў гонар чыноўніка Усольцава, чый дом стаў арыенцірам. Замест гэтага вуліцу прапануецца назваць імем Пуціна,

бо ён «змог выратаваць краіну ад распаду ў канцы 90-х гадоў, здолеў спыніць бандыцкі і алігархічны разгул, павялічыў тэрыторыю краіны, аднавіў ваенна-прамысловы патэнцыял і, у цэлым, вярнуў людзям гонар за сваю радзіму».

«Мы лічым, што заслугі Уладзіміра Пуціна заслугоўваюць перайменавання адной з цэнтральных вуліц Екацярынбурга ў яго гонар», - гаворыцца ў звароце.

Праспект Уладзіміра Пуціна зараз існуе ў сталіцы Чачні — Грозным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0