Працяг крызісу ва Украіне «прыцягне Беларусь да большага супрацоўніцтва з краінамі Захаду», — заявіў у інтэрв'ю агенцтву Associated Press міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.
Снапкоў сказаў, што Беларусь магла б заняцца перапрацоўкай прадуктаў харчавання, пастаўкі якіх з ЕС Расія абмежавала, для таго, каб пасля гэтага яно магло трапляць на расійскі рынак.
«Нашы калегі і партнёры па Еўразійскай эканамічнай супольнасці не супраць сувязяў Беларусі з еўрапейскімі партнёрамі», — адзначыў міністр.
«Расія і іншыя члены Еўразійскай эканамічнай супольнасці гатовыя да таго, каб Беларусь перапрацоўвала малако, гародніну, садавіну ды іншае харчаванне з краін ЕС і рээкспартавала або экспартавала іх партнёрам па Еўразійскай эканамічнай супольнасці», — лічыць міністр.
Ён даў гэтае інтэрв'ю напярэдадні беларускага інвестыцыйнага форуму ў Лондане, з дапамогай якога беларускі ўрад спрабуе прывабіць замежных інвестараў.
Снапкоў лічыцца прадстаўніком рэфарматарскага крыла ў беларускай адміністрацыі, блізкім да Віктара Лукашэнкі, сына кіраўніка дзяржавы.
Ці зможа Беларусь уцячы з зоны ўплыву Расіі, скарыстаўшыся вайной ва Украіне? На фота: туфлі міністра эканомікі РБ.