Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг не бачыць неабходнасці або магчымасці для рашэння аб ваеннай падтрымцы Кіева.

Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў МЗС альянсу. «НАТА пастаянна выказвае выразную падтрымку Украіны з пачатку крызісу», — падкрэсліў ён.

Енс Столтэнберг нагадаў, што ў альянсу няма магчымасці самастойна даць Кіеву ваенную падтрымку. У той жа час ён не бачыць неабходнасці ў тым, каб прымаць стратэгічнае рашэнне аб дапамозе Украіне з боку дзяржаў — членаў альянсу.

«У аўторак мы запусцім працу чатырох траставых фондаў НАТА для Украіны», — паведаміў генеральны сакратар.

На яго думку, альянс павінен спрабаваць змяніць паводзіны Расіі шляхам яе ізаляцыі.

«У Расіі ёсць выбар ці яна працягвае парушэнне міжнароднага права і становіцца ўсё больш і больш ізаляванай, ці яна вяртаецца да выканання міжнародных дамоўленасцей і сваіх абавязацельстваў і вернецца да супрацоўніцтва са светам», — заявіў Енс Столтэнберг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?