Галоўны санітарны доктар Беларусі Ігар Гаеўскі прыпыніў абарачэнне на тэрыторыі Беларусі шэрагу прадуктаў харчавання з Расіі і Літвы. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска.

У адпаведнасці з пастановай №60 намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Беларусі прыпыненае абарачэнне на тэрыторыі краіны макарон хуткага прыгатавання «Залатая лапша», «Лагман па-дунганску» і «Біг Ланч» вытворчасці расійскай кампаніі «БіяФуд» Прычына — неадпаведнасць гэтых прадуктаў беларускім санітарна-эпідэміялагічным нормам і тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза паводле мікрабіялагічных паказнікаў.

Пастановай №61 прыпыненае абарачэнне ў Беларусі натуральнай молатай кавы «Мока» ад расійскай кампаніі «Пауліг Рус». Прычынай стала ўтрыманне ў прадукце афлатаксіну В1.

Раней пастановай Гаеўскага быў прыпынены транзіт віннага газаванага напою Bosca Anniversary вытворчасці літоўскай кампаніі «Босліта і Ко», а таксама вываз гэтай прадукцыі з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?