Сяргей Рутэнка, фота Сяргея Гудзіліна

Сяргей Рутэнка, фота Сяргея Гудзіліна

— Зараз у Мінску ёсць хлопцы, якія пішуць магутныя матывіровачныя хіты. Не чуў часам «Наша возьме» ад «Brutto»?

— Чуў, і мне спадабалася. Думаю, калі такое паставіць у распранальні перад гульнёй, то гэта дало б баявы зарад.

— А тое, што спяваюць па-беларуску?

- Гэта нармальна. Я люблю радзіму, Мінск. На жаль, не размаўляю на беларускай мове. У школе вучыў, але колькі разоў на тыдзень былі тыя заняткі? На вуліцы ніхто па-беларуску не размаўляў, ды і бацькі ў мяне не адсюль родам. Таму і звычкі да мовы мне не прышчапілі.

Хоць мне падабаецца, калі людзі гамоняць на роднай мове, люблю яе слухаць. Але ўсё трэба рабіць акуратна. Часам і тут аддае паказухай — не ведаю, адчуваеце вы ці не. Мне не па душы, калі асобныя людзі бравіруюць гэтым. Але я, безумоўна, за беларускую мову і нацыянальныя сімвалы.

— Аднак, прызнайся, ты здзівіўся б, калі б хто-небудзь з тваіх партнёраў па зборнай раптам загаварыў па-беларуску.

- Шчыра кажучы, так. Многіх хлопцаў ведаю даўно. Калі чалавек, увесь час кантактуючы на рускай, раптам пяройдзе на родную мову, то, безумоўна, гэта выкліча рэзананс. Але я толькі «за», - сказаў Рутэнка.

***

Нагадаем, што праз тыдзень, 15 студзеня, у Катары стартуе чэмпіянат свету па гандболе. Зборная Беларусі гуляе ў адной групе з Іспаніяй (матч — 16 студзеня), Славеніяй (17 студзеня), Бразіліяй, Чылі і Катарам.

Гульні пакажуць у прамым эфіры «Беларусь-2» і «Беларусь-5».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?