Так бывае не толькі ў кіно — у папулярным гандлёвым цэнтры Ozas у Вільні з'явіўся «дамавік». Малады мужчына перад закрыццём гандлёвага цэнтра хаваецца, а калі гасне святло, ходзіць, як у сябе дома.

Такое было ўжо некалькі разоў — аднойчы «дамавік» скраў некалькі соцень літаў.

Кіраўнік гандлёвага цэнтра Інга Навіцкайце сказала, што перад закрыццём мужчына дзесьці хаваецца, таму работнікі аховы цяпер больш уважліва правяраюць памяшканні.

«Ён спрабаваў зварыць сабе кавы, а аднойчы узламаў касавы апарат», — сказала дырэктар.

Паліцыя не раз штрафавала мужчыну, але і пасля гэтага ён вяртаўся і заставаўся ў гандлёвым цэнтры.

Гандлёвы цэнтр ніяк не можа змагацца з такімі людзьмі — нельга не пускаць іх у краму, можна атрымаць рашэнне суда, але тады трэба даказаць, што чалавек можа нанесці шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?