kommersant.ru

kommersant.ru

Адпаведную інфармацыю крыніц пацвердзіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

«Сапраўды, лідары трох дзяржаў [Уладзімір Пуцін, Нурсултан Назарбаеў і Аляксандр Лукашэнка] прынялі рашэнне перанесці прызначаную ў Астане сустрэчу на некалькі дзён», — сказаў Пяскоў, не ўдакладніўшы прычыну.

Раней паведамлялася, што 13 сакавіка ў сталіцы Казахстана плануецца правядзенне трохбаковай сустрэчы прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі, пра гэта паведамляла прэс-служба кіраўніка РК.

Прэс-служба заяўляла, што кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытанні паглыблення ўзаемнага гандлю і эканамічнага ўзаемадзеяння трох краін і абмяркуюць развіццё тэндэнцый у сусветнай эканоміцы, а таксама сітуацыю ва Украіне, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?