Як адзначыла, прадстаўляючы дакумент, міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, дэкрэт «гаворыць аб сацыяльнай адказнасці грамадзян за фінансаванне дзяржаўных выдаткаў». «Не трэба навешваць цэтлікі «дармаеды». Чалавек добраахвотна кажа, што не ўдзельнічаў у выдатках і заплаціў пэўную суму. Ён такі ж грамадзянін, як і ўсё», - падкрэсліла міністр.

Адной з мэтаў дэкрэта Шчоткіна назвала легалізацыю працоўнай дзейнасці.

«Гаворка не ідзе пра тое, каб напоўніць бюджэт грашыма. Гаворка ідзе пра тое, каб чалавек удзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных расходаў», — сцвярджае яна.

Міністр таксама паведаміла, што будзе праводзіцца маніторынг зваротаў грамадзян па дэкрэце.

«Пакуль праца насіла, хутчэй, тлумачальны характар. Канструктыўных прапаноў не паступала», - адзначыла яна.

Па словах Шчоткінай, дэкрэт ужо дае станоўчы эфект: за першы квартал у службы занятасці звярнулася больш за 16 тысяч грамадзян, што доўгі час не працавалі.

***

Згодна з дэкрэтам грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне, што пастаянна пражываюць у краіне, і асобы без грамадзянства, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічаюць у такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ўгодзе, павінны выплачваць збор у 20 базавых велічынь (сёння гэта 3 млн. 600 тыс. рублёў).

Паводле ацэнак экспертаў, сёння налічваецца каля 400 тысяч чалавек, якіх улады могуць аднесці да «сацыяльных утрыманцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?