Мадэрнізаваныя АК-74М на рэпетыцыі параду ў Маскве. Фота: Барыс Кірысенка, прэс-служба канцэрну «Калашнікаў»

Мадэрнізаваныя АК-74М на рэпетыцыі параду ў Маскве. Фота: Барыс Кірысенка, прэс-служба канцэрну «Калашнікаў»

Расійскі збройны канцэрн «Калашнікаў» анансаваў прэзентацыю камплекту мадэрнізацыі аўтамата АК-74М на маскоўскім парадзе, прысвечаным Дню Перамогі, перадае РІА Новості.

Мадэрнізацыя аўтаматаў у паўтара раза павялічыць эфектыўнасць па крытэры «частата паражэння» на дальнасці да 300 метраў у любы час дня і пры любых кліматычных умовах, сцвярджае «Калашнікаў».

На сённяшні дзень канцэрн завяршае засваенне серыйнай вытворчасці камплекту.

Камплект дазволіць усталяваць на зброю сучасныя оптыка-электронныя прыцэлы, лазерныя прыцэлы, ліхтары, глушыльнікі і полымягаснікі, 40-мм падствольны гранатамёт і штык-нож.

Чым камплект мадэрнізацыі адрозніваецца (і ці адрозніваецца) ад так званай планкі Пікаціні, што выкарыстоўваецца ў тых жа мэтах у аўтаматах АК-12 і АК103-3, не ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?