На сайце ўрада Новай Зеландыі з’явіўся раздзел для прапаноў дызайну новага дзяржаўнага сцяга. На момант публікацыі ў ім утрымлівалася 588 сцягоў.

Новы сцяг Новая Зеландыя абярэ на рэферэндуме ў 2016 годзе. Цяперашні крытыкуюць за падабенства да сцягоў іншых краін, што раней уваходзілі ў Брытанскую імперыю.

На першым этапе выбару новага сцяга камісія адбярэ некалькі найлепшых варыянтаў дызайну. Затым грамадзяне абяруць адзін альтэрнатыўны. На апошнім этапе адбудзецца галасаванне па захаванні старога ці прыняцці альтэрнатыўнага сцяга.

Некаторыя цікавыя варыянты:

Найчасцейшыя матывы на прапанаваных сцягах — сузор’е Паўднёвы Крыж (прысутнічае і на сённяшнім сцягу), птушка ківі і галінка нацыянальнай расліны, цыатэі серабрыстай. Часта сустракаюцца і хвалі ды «Юніян Джэк» — сцяг Вялікабрытаніі, што размяшчаўся на сцягах яе былых калоній. Найпапулярнейшы колер — сіні, за ім чорны і чырвоны.

Сярод соцень прапанаваных варыянтаў багата і жартаўлівых: недзе ківі страляе лазерам з вачэй, недзе ляціць на вясёлцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?