TUT.BY склаў топ вядомых у дзелавых і прафесійных колах спадарожніц буйных чыноўнікаў і бізнесменаў. 

Святлана Чыж

Юрый і Святлана Чыж разам ужо больш за 20 гадоў. Адзін з сяброў Аляксандра Лукашэнкі ажаніўся, калі прыйшоў па размеркаванні на МТЗ пасля інстытута. 

Пакуль Юрый Чыж будаваў бізнэс-імперыю «Трайпл», яго жонка займалася выхаваннем траіх дзяцей. 

Калі дзеці падраслі, Святлана Чыж пачала спрабаваць сябе ў бізнэсе. З часам яна стварыла адзін з буйных велнес-клубаў у краіне — EVO, які ўключае мноства зон для рэлаксацыі. 

Бізнес-дарогай пайшлі і іх нашчадкі. Адзін з сыноў увайшоў у назіральную раду Мінскага завода пеністых вінаў. Дачка падалася ў рэстаранны і гатэльны бізнэс, атрымаўшы адукацыю ў Швейцарыі.

Наталля Кандраценка

Экс-кіраўнік «БПС-Сбербанка» і цяперашні першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі не першы год вылучаецца з беларускіх банкіраў і чыноўнікаў выключна стыльнымі касцюмамі і аксэсуарамі.

Магчымая крыніца яго гардэробнага натхнення і ўмення спалучаць складаны малюнак пінжака, гальштука і кашулі стала зразумелай, калі побач з ім пачала з'яўляцца прафесійная дызайнерка вопраткі, топ-менеджарка кампаніі Deluxe Group, салона ювелірных упрыгожванняў, гадзіннікаў і аксесуараў класа люкс Наталля Кандраценка.

Наталля рэпрэзентавала Беларусь на конкурсе «Місіс свету — 2003» і неаднаразова трапляла ў топы самых паспяховых і прыгожых людзей Мінска.

Першая жонка Мацюшэўскага была з прафесарскай сям'і. Алена Давыдзенка вучылася палітычнай эканоміі ў БДУ на курс раней за будучага віцэ-прэм'ера і банкіра. Яе бацька ў канцы 1990-х быў галоўным дарадцам у прэм'ер-міністра Сяргея Лінга. Цяпер Давыдзенка працуе на факультэце міжнародных адносін БДУ. Некалькі гадоў таму яна стала доктарам эканамічных навук

Інэса Захарэвіч

Кіраўнік «Прыёрбанка» Сяргей Касцючэнка быў працяглы час жанаты з актрысай тэатра імя Горкага Аленай Унукавай. Яны пазнаёміліся ў тэатры, дзе Алена ззяла ў спектаклі «Ваўкі і авечкі». На сцэне яна спакушала героя Расціслава Янкоўскага — заўзятага халасцяка і жанчынаненавісніка. Не выстаяў і Сяргей Аляксандравіч, які адразу разглядзеў у Алене родную душу. 

Іх гісторыю кахання тыражавала прэса. «Якія б піруэты ні выпісваў лёс за 14 гадоў іх адносін, сёння яны цвёрда ведаюць адно: яны разам, і яны — сям'я, што б ні здарылася», — пісала «Комсомольская правда» ў 2012 годзе. 

Зрэшты, ужо каля двух гадоў Касцючэнку бачаць у кампаніі Інэсы Захарэвіч.

Уладальніца дзвюх вышэйшых адукацый («Генетыка і біятэхналогія» у БДУ і «Эканоміка і фінансы» у БДЭУ) сваю кар'еру пачала з супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі ў сферы тавараў масавага спажывання. У 2003 годзе перспектыўнага спецыяліста запрасілі на працу ў групу кампаній «Трайпл». Як пісаў часопіс «Дело», лідэрскія якасці, працаздольнасць і прафесіяналізм дазволілі Інэсе Захарэвіч дасягнуць пастаўленых мэтаў. Асноўным яе праектам стала развіццё гандлёвай сеткі ProStore. 

Кажуць, неўзабаве пасля таго як Касцючэнка і Захарэвіч пачалі сустракацца, спадарожніца банкіра вымушана была пакінуць «Прастор» з-за таго, што сетка абслугоўвалася ў «Прыёрбанку». 

Аляксандра Мухаева

Аляксандра Мухаева год таму выйшла замуж за аднаго з самых зайздросных халасцякоў краіны, пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушку. Да гэтага ўладальніца ступені МВА і некалькіх дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, якая валодае ангельскай, нямецкай і кітайскім мовамі, зрабіла кар'еру ў кампаніі «БелДарЦяжТранс», якая спецыялізуецца на перавозках негабарытных і цяжкавагавых грузаў.

Дарэчы, папярэдняя жонка Латушкі цяпер замужам за памочнікам прэзідэнта Максімам Рыжанковым.

Ірына Цярэшчанка

Шырокая вядомасць да дачкі ўладальніка «Беліта-Вітэкс» Віктара Цярэшчанкі прыйшла пасля сарака. У гэты час Ірына Цярэшчанка стала спявачкай Ітэйра і нарадзіла дачку. Бацькам дзіцяці аказаўся бізнэсмен Артур Фенюк. Ён развівае дэвелаперскі бізнэс у цэнтры Мінска.

Фота: Сяргей Гапон, kp.by.

Фота: Сяргей Гапон, kp.by.

Зрэшты, бізнес-заслуга Ірыны Цярэшчанкі ў іншым — яна стварыла сетку салонаў прыгажосці пад назвай «Ітэйра», займаючыся адначасна дыстрыбуцыяй імпартнай касметыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?