За мінулыя суткі ў выніку баявых дзеянняў у зоне АТА загінуў адзін украінскі ваенны, яшчэ 21 — атрымаў раненні.

Пра гэта ў ходзе брыфінгу 14 чэрвеня паведаміў прадстаўнік АП па пытаннях АТА Аляксандр Матузянік.

Паводле яго даных, колькасць інцыдэнтаў парушэнні перамір'я з боку баевікоў ўзрасла.

«Незаконныя ўзброеныя фармаванні працягваюць выкарыстоўваць узбраенне, забароненае мінскімі пагадненнямі. Так, за мінулыя суткі бандфармаванні 32 разы ўжывалі 120-мм мінамёты, 10 разоў — артылерыю калібру 122 і 152 мм, 11 разоў білі з танкаў. На Луганшчыне баевікі зноў двойчы ўжывалі сістэмы «Град-П»(«Партызан»)», — паведаміў Матузянік.

Таксама баевікі актыўна выкарыстоўваюць беспілотныя лятальныя апараты для ажыццяўлення паветранай выведкі, у межах Данецкай і Луганскай абласцей ўкраінскія памежнікі і ваенныя зафіксавалі палёт 19 беспілотнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?