Малады паўночнакарэйскі салдат перасёк адну з самых мілітарызаваных зон планеты — 38-ю паралель на Карэйскім паўвостраве і апынуўся ў паўднёвакарэйскай правінцыі Канвандо, паведамляе мінабароны ў Сеуле.

Як адзначаюць у ведамстве, юнак перайшоў мяжу пешкі.

Так званая дэмілітарызаваная зона густа замініравана, яе ахоўвае каля мільёна салдат, і толькі некаторым удалося перасекчы сухапутную мяжу паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй.

Адным з самых рэзанансных выпадкаў сталі ўцёкі паўночнакарэйскага салдата ў 2012 годзе.

Да таго апошні такі выпадак уцёкаў праз мяжу паўночнакарэйскага салдата адбыўся ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?