За мінулыя суткі ў Гомельскай вобласці здарылася шэсць тарфяных пажараў на плошчы 0,76 га, 11 лясных пажараў на плошчы 109,15 га і пяць узгаранняў сухой травы і кустоўя на плошчы 204,12 га. 

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, паводле інфармацыі на раніцу панядзелка, усё яшчэ не патушаныя два лясныя пажары ў Хойніцкім і Лельчыцкім раёнах, а таксама ўзгаранне травы і кустоўя на тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ў Лельчыцкім раёне. Там у тушэнні задзейнічаныя верталёт і сем парашутыстаў-дэсантнікаў, на зямлі працуюць прыблізна сто чалавек з розных арганізацый. Для тушэння лясных пажараў у Хойніцкім і Лельчыцкім раёнах таксама задзейнічаная авіятэхніка, верталёты правялі ўжо больш як 200 скідаванняў вады. 

У раёнах, дзе гараць лясы, мясцовыя жыхары скардзяцца на моцны гар у паветры, многія не выпускаюць дзяцей на вуліцу.

Смог ад лясных пажараў дасягнуў Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?