Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў правесці ў Крыме апытанне перад тым, як заключаць кантракты з Украінай на пастаўкі электраэнергіі, заявіў міністр энергетыкі Аляксандр Новак.

«Першае пытанне: Ці падтрымліваеце вы або не заключэнне камерцыйнага кантракту з Украінай на пастаўку часткі электраэнергіі ў Крым і Севастопаль, калі ў ім будзе паказана, што Крым і Севастопаль з'яўляюцца часткай Украіны», — прыводзяць словы Новака расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

Другое пытанне, па словах міністра, гучыць так: «Ці гатовыя вы да часовых цяжкасцяў, звязаных з нязначнымі перабоямі энергазабеспячэння на працягу бліжэйшых 3—4 месяцаў».

Дзеючы кантракт на пастаўкі электрычнасці з Украіны ў Крым сканчаецца 1 студзеня 2016 года. Расійскія ўлады не згодныя з прапанаванай Кіевам фармулёўкай у новым кантракце, што Крым - - гэта тэрыторыя Украіны, адзначае ТАСС.

У ноч на 31 снежня Украіна, як паведамляе міністэрства энергетыкі Крыма, цалкам спыніла падачу электраэнергіі на паўвостраў. Прэс-сакратар «Укрэнерга» Зіновій Буцё пазней заявіў, што ў Херсонскай вобласці абрынулася апора лініі электраперадач «Кахоўка-Тытан», якая злучае Украіну з паўвостравам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0