Паліцыя Германіі арыштавала больш за 200 чалавек па справе аб масавых беспарадках на ўскраіне Лейпцыга, зладжаных ультраправымі актывістамі.

У панядзелак увечары антыісламскі рух PEGIDA арганізаваў у горадзе антыімігранцкі марш, на які выйшлі некалькі тысяч чалавек.

Нагодай да правядзення акцыі сталі напады на жанчын у Кёльне, учыненыя 31 снежня. Паводле дадзеных уладаў, практычна ўсе падазраваныя ў гвалце — выхадцы з Паўночнай Афрыкі і арабскіх краін, якія нядаўна перасяліліся ў Германію ў якасці бежанцаў і нелегальных мігрантаў.

Удзельнікі акцыі выкрыквалі нацыяналістычныя лозунгі, а таксама абразы ў адрас канцлера Ангелы Меркель за рашэнне прыняць летась больш за мільён мігрантаў.

Адначасова з антыімігранцкім маршам група ультраправых учыніла пагром на ўскраіне Лейпцыга, дзе пераважна жывуць мігранты. Яны падпальвалі аўтамабілі, білі шкло ў дамах і кідалі ў вокны фальшфееры.

У нядзелю ў Кёльне былі ўчыненыя некалькі нападаў на замежнікаў — паліцыя ўпэўненая, што іх здзейснілі экстрэмісты ў адплату за гвалт напярэдадні Новага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?