У Лідскім раёне паводкавыя вады і крыгаход разбурылі драўляны мост праз Нёман.

Паведамленне пра разбурэнне моста паступіла каля 16 гадзін 10 лютага. Патокам вады і лёду разбурана каля 40 м 72-метровага моста.

Мост у раёне в. Мацевічы быў пабудаваны ў 2012 годзе, знаходзіўся на балансе мясцовай гаспадаркі. Выкарыстоўваўся ў асноўным у летні час для праезду сельгастэхнікі і падвозу газавых балонаў жыхарам вёскі Карытніца.

Жыццядзейнасць населеных пунктаў паблізу моста не парушаная, рух транспарту арганізаваны па іншых маршрутах, адзначылі ў МНС.

Фота гэтага моста, зробленыя роўна два гады таму, акурат у лютым, даслаў у Рэдакцыю Алесь Гізун. «Па фота добра відаць, як напрадвесні крыгі муштруюць апірышчы таго моста», — напісаў ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?