У першай палове тыдня захаваецца халаднаватае надвор'е, якое будзе вызначаць сфармаваная ў халодным паветры вобласць павышанага атмасфернага ціску, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. Пацяплее толькі бліжэй да выходных.

У аўторак, 27 верасня, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2 + 8°С, максімальная днём +10 + 16°С.

У сераду, 28 верасня, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2 + 9°С, максімальная днём +10 + 16°С, па паўднёвым захадзе да + 18°С.

У чацвер, 29 верасня, надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы. Ён прынясе на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4 + 11°С, максімальная днём +11 + 17°С, па паўднёвым захадзе да + 19°С.

Пачынаючы з пятніцы надвор'е палепшыцца: дажджоў стане менш у краіну накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы.

З 30 верасня па 2 кастрычніка прагназуюцца месцамі кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6 + 13°С, максімальная днём +14 + 20°С, па поўдні +21 + 23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?