Фота: prosportkz.kz

Фота: prosportkz.kz

Да канца года галоўным трэнерам зборнай Казахстана па хакеі будзе зацверджаны беларус Эдуард Занкавец. Пра гэта піша «Прессбол» са спасылкай на адказнага сакратара Казахстанскай федэрацыі хакея з шайбай (КФХ) Глеба Каратаева.

Цяпер Занкавец узначальвае ХК «Барыс» з Астаны. На гэтую пасаду ён быў прызначаны 7 верасня.

Па словах Каратаева, традыцыйна галоўны трэнер «Барыса» працуе і з нацыянальнай камандай.

Дарэчы, Занкавец у 2010-2011 гадах быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0