У Беларусі няма забароны на прыход прыватнага капіталу ў сферу сельгасвытворчасці, але штучнай прыватызацыі ў гэтай сферы быць не павінна. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб перспектывах развіцця малых населеных пунктаў Аршанскага і Шклоўскага раёнаў, паведамляе БелТА.

«Так ці інакш, мы не забараняем прыватнікам прыходзіць у сельскую гаспадарку. Яны нямала сёння маюць зямель і нядрэнна некаторыя працуюць. Гэта трэба падтрымліваць. У гэтым, у прынцыпе, і перспектыва», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова ён падкрэсліў, што гэта не азначае масавай прыватызацыі ў сферы сельскай гаспадаркі. «Будзем зыходзіць з таго, наколькі гэта выгадна. Пойдзе тут — добра, але штучна рабіць нічога не будзем», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0