Нігерыйскі пісьменнік і лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Воле Шоінка разарваў амерыканскую грын-карту ў знак пратэсту супраць перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША Дональда Трампа.

82-гадовы Шоінка таксама паведаміў, што адмовіўся ад дазволу на жыхарства ў ЗША. Пакінуць ЗША ў выпадку перамогі Трампа ён паабяцаў яшчэ да выбараў.

Пісьменнік на канферэнцыі па пытаннях адукацыі, якая праходзіць у Паўднёвай Афрыцы, заявіў, што ён больш не адчувае сябе спакойна ў ЗША.

Нігерыйскі пісьменнік атрымаў Нобелеўскую прэмію ў літаратуры ў 1986 годзе. Ён стаў першым афрыканскім пісьменнікам, які атрымаў прэмію.

На працягу многіх гадоў Шойінка выкладаў у найстарэйшых амерыканскіх ВНУ, якія ўваходзяць у Лігу Плюшча. Ён таксама вядомы крытыкай урада Нігерыі, у тым ліку з-за дзеянняў у краіне баевікоў з «Бока Харам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?