Фота thanhnien.vn

Фота thanhnien.vn

Нажніцы былі знойдзены выпадкова падчас ультрагукавога абследавання Ма Ван Нхата, пацярпелага ў дарожнай аварыі.

Як паведамляецца, верагодна, дактары выпадкова пакінулі 15-сантыметровы інструмент у жываце пацыента, калі праводзілі аперацыю пасля аўтакатастрофы ў 1998 годзе.

За гэтыя гады нажніцы пакрыліся іржой і прыліплі да ўнутраных органаў, аднак Ма Ван Нхат, паводле яго слоў, не адчуваў усе гэтыя гады ніякіх нязручнасцяў. Толькі нядаўна яго пачалі турбаваць болі ў жываце, якiя не праходзiлi пасля прыёму абязбольвальных.

Аперацыя па выманні нажніц з яго жывата доўжылася каля трох гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?