У такіх маладых дынамічных краінах, як Беларусь, навука павінна служыць яшчэ і апорай дзяржаўнай ідэалогіі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і педагагічным работнікам, піша БелТА.

«Нам проста неабходна аргументаванае, бесстаронняе меркаванне кампетэнтных спецыялістаў, — мяркуе кіраўнік дзяржавы. — Асабліва сёння, калі робяцца асобныя спробы паставіць пад пытанне суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы».

Кіраўнік звярнуў увагу на той факт, што ў гэтай зале знаходзяцца людзі, распрацоўкі якіх ужо ўкаранёны і паказваюць высокія вынікі ў важных і запатрабаваных сферах жыцця нашага грамадства.

«Прысутнасць тут і зусім маладых навукоўцаў азначае, што ў нас створана нямала магчымасцяў для дасягнення поспеху ў любым узросце. Трэба толькі прыкласці працу і талент», - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0