Хакеры з групы TheShadowBrokers раскрылі дакументы, з якіх вынікае, што амерыканская выведка магла ўмешвацца ў фінансавую сістэму краін Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі, перадае РБК са спасылкай на Reuters.

Як распавёў агенцтву кансультант па кібербяспецы Шэйн Шук, які дапамог банкам расследаваць парушэнні сваіх сістэм SWIFT, у рэліз узломшчыкаў быў уключаны камп'ютарны праграмны код, які можа быць адаптаваны злачынцамі для ўзлому сервераў міжбанкаўскай сістэмы абмену фінансавымі паведамленнямі з мэтай кантролю за актыўнасцю крэдытных арганізацый.

Reuters адзначае, што на некаторых выпушчаных хакерскай групай дакументах стаіць афіцыйная пячатка Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША. Іх сапраўднасць агенцтва пацвердзіць не можа. У падраздзяленні амерыканскай выведкі інфармацыю СМІ пакуль не пракаментавалі.

У прэс-службе SWIFT агенцтву заявілі, што ў цяперашні час яны не маюць доказаў незаконнага доступу да сістэмы.

На думку Шэйна Шука, апублікаваныя хакерамі даныя могуць стаць падставай да новых махлярстваў накшталт тых, якія адбыліся ў сакавіку 2016 года ў Бангладэш, калі зламыснікі паспрабавалі вывесці з рахунку Цэнтрабанка краіны $951 млн. Вялікая частка аперацый была заблакаваная, аднак $81 млн паспелі перавесці на рахункі ў Філіпінах. У датычнасці да крадзяжу сродкаў следчыя западозрылі хакераў з Расіі, Малдовы і Казахстана.

Агенцтва Associated Press адзначае, што АНБ магло скампрамэтаваць працу дубайскага офіса кампаніі EastNets, якая спецыялізуецца на барацьбе з адмываннем грошай і аказанні фінансавых паслуг.

Заснавальнік кампаніі Comae Technologies Мэт Сюиш, які сачыў за дзейнасцю TheShadowBrokers ў 2016 годзе, у сваім блогу напісаў, што АНБ удалося ўзламаць тысячы камп'ютараў і акаўнтаў супрацоўнікаў EastNets. Цэлямі амерыканскіх выведнікаў, паводле даных кіраўніка кампаніі, былі банкі ў Кувейце, Бахрэйне і Палестыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?