corriere.it

corriere.it

У цэнтры Рыма ў пятніцу адбыўся выбух, паведамляюць італьянскія СМІ. Тэлеканал RAI News паведамляе, што ў выніку ніхто не пацярпеў, але афіцыйных дадзеных аб ахвярах і пацярпелых пакуль няма.

Па дадзеных інфармагенцтва АНСА, выбух адбыўся ля ўваходу ў паштовае аддзяленне. Таксама паведамляецца, што ў выніку пашкоджаны прыпаркаваны побач аўтамабіль.

Агенцтва ўдакладняе, што прычыны выбуху яшчэ няма, але не выключана, што ў дзеянне было прыведзена выбуховае прыстасаванне.

У сваю чаргу RAI News сцвярджае, што, па словах відавочцаў, выбухаў было два. У паліцыі тэлеканалу заявілі, што цалкам кантралююць сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?