Tribuna.com зрабіла вялікую гутарку з бацькам галкіпера зборнай Беларусі па футболе і французскага «Нансі» Сяргея Чэрніка Віктарам Мечыслававічам.

Цікавы факт, Сяргей, выступаючы за гродзенскі «Нёман», паспяхова скончыў дзённае аддзяленне філалагічнага факультэта (кафедра рамана-германскіх моваў), але нават размеркаваўся ў школу.

«Даверылі яму англійскую мову, АБЖ і парачку факультатываў, — распавёў бацька. — Расклад склалі так, каб урокі былі толькі па панядзелках, калі ў клубе выходны. Працу прапускаў толькі падчас зімовых збораў. На ўрокі заўсёды прыходзіў падрыхтаваным. Стараўся пастаянна здзіўляць вучняў. Рабіў прэзентацыі з кучай пазнавальных фактаў. І дзеці яго проста любілі, бегалі натоўпам і чакалі панядзелка. Не сумняваюся, што калі б не футбол, сын звязаў бы жыццё з навукай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0