AP

AP

У Сірыі загінуў расійскі генерал-лейтэнант Валерый Асапаў.

Пра гэта са спасылкай на заяву Мінабароны паведамліла ria.ru. На камандны пункт сірыйскіх войскаў, у якім ён знаходзіўся, абрынуўся дакладны мінамётны агонь баевікоў арганізацыі «Ісламская дзяржава».

«Старэйшы групы расійскіх вайсковых дарадцаў генерал-лейтэнант Асапаў [падчас абстрэлу] аказваў дапамогу сірыйскім камандзірам ва ўпраўленні аперацыяй па вызваленні горада Дэйр эз-Зор», — удакладнілі ў ведамстве. У выніку «раптоўнага» нападу баевікоў Асапаў, па дадзеных міністэрства, «атрымаў смяротнае раненне ад разрыву міны».

Пасмяротна генерал-лейтэнант «прадстаўлены да высокай дзяржаўнай узнагароды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?