Непаўнагадовы Н. выхоўваўся ў вонкава нармальнай сям'і. Але на справе ўсё было зусім не так.

«Маці глыбока веруючы чалавек, працавала ў царкоўнай лаўцы, трымала ўсе царкоўныя пасты і пры любой магчымасці падарожнічала па святых месцах. Сваю веру яна спрабавала прышчапіць і непаўналетняму Н., але хлопчык быў не гатовы гадзінамі маліцца, адмаўляцца ад ежы і г.д. Строгае выкананне ўсіх патрабаванняў маці, прычыняла дзіцяці невыносныя маральныя і фізічныя пакуты, паколькі непаўнагадовы Н. — інвалід», - паведамляе пракуратура Віцебска.

Аднак за любое непадпарадкаванне, адмова ад малітвы або паста, маці жорстка карала сына. Так, 30 ліпеня (пасля чарговай адмовы сына ад малітвы) маці схапіла Н. за галаву, ударыўшы аб драўляную парту, кнігай па галаве, а затым нанесла каля 5 удараў шкляным слоікам па галаве, паваліла на падлогу, села зверху. У працяг сваіх злачынных дзеянняў, абхапіла яго шыю рукамі і душыла, здушваючы органы шыі, пагражала пры гэтым забойствам.

У мэтах абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетняга па гэтым факце пракуратурай Віцебска заведзена крымінальная справа за пагрозу забойствам. Максімальнае пакаранне — 2 гады пазбаўлення волі.

Акрамя таго, ўнесена прадстаўленне начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска з патрабаваннем аб прызнанні Н. маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне і канфіскацыі з сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?