president.gov.by

president.gov.by

Наступны год у сельскай гаспадарцы Беларусі пройдзе пад знакам навядзення парадку і культуры земляробства.

Адпаведную задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў 29 верасня падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць (Клецкі раён), дзе азнаёміўся з ходам восеньскіх палявых работ, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«Наступны год мы аддамо цалкам парадку, культуры земляробства, культуры на палях. Гэта будзе наш галоўны год», — заявіў ён.

«Больш не разлічвайце на вялікія грошы і капітальную падтрымку. Год добры, зарабляйце грошы. Мы павінны сканцэнтраваць сродкі на меліярацыйных, культурна-тэхнічных работах. Трэба даводзіць да ладу краіну і нарэшце цвёрда паставіць пытанне па рэкультывацыі былых ферм», - сказаў Лукашэнка.

Асаблівы акцэнт кіраўнік дзяржавы зрабіў на пытанні дысцыпліны.

Ён падкрэсліў, што ў гэтым плане нельга пад кагосьці падладжвацца, а важна патрабаваць выразнага выканання пастаўленых задач. «Усе ведаюць, як рабіць.

Галоўнае — прымусіць людзей выконваць.

За тое, што вы жорстка будзеце пытацца за выкананне тэхналогіі, вас ніхто ніколі не пакарае», - рэзюмаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў бульбасховішча, дзе яму далажылі аб выкананні даручэнняў па забеспячэнні захоўвання бульбы і плодаагародніннай прадукцыі. Там жа ён азнаёміўся з тэхналогіяй закладкі збожжа кукурузы ў палімерны рукаў.

У ААТ «Кухчыцы» Лукашэнка таксама азнаёміўся з уборкай цукровых буракоў.

president.gov.by

president.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0