Антоні Мацярэвіч заявіў, што былі знойдзеныя доказы, якія сьведчаць пра два выбухі на борце прэзідэнцкага самалёта Ту-154М, паведамляе Радыё Свабода.

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што падчас працы прызначанай ім камісіі па расследаванні смаленскай катастрофы былі знойдзеныя доказы, якія сведчаць пра два выбухі на борце прэзідэнцкага самалёта Ту-154М. Прэзідэнцкі лайнер разбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам. У авіякатастрофе загінула 96 асобаў, у тым ліку прэзідэнцкая пара.

Антоні Мацярэвіч абвінаваціў папярэднюю камісію, якая займалася расследаваннем смаленскай катастрофы, у фальсіфікацыі дадзеных. Паводле яго, камісія пры папярэдняй уладзе спрабавала не дапусціць распаўсюджвання версіі выбуху.

«Мы маем экспертызу, яна захавалася ў матэрыялах камісіі Мілера (папярэдняя камісія). І мы можам пацвердзіць, што відавочным чынам былі ідэнтыфікаваныя два выбухі. Яны дакладна апісаныя: іх дыяметр і месца ўзнікнення», — сказаў палітык у эфіры Польскага радыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0