Магазін «Акадэмічная кніга» запрашае: 2 сакавіка на ХХV Міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску, на стэндзе выдавецтва «Тэхналогія», пройдзе аўтограф-сесія Андруся Горвата з нагоды выхаду кнігі «Радзіва Прудок».

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік… Аўтар гэтай кнігі — чалавек, які шукае сваё месца ў свеце. Такім месцам магла стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на скрыжаванні сусветаў.

Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

ХХV Міжнародная кніжная выстава пройдзе ў 28 лютага—4 сакавіка ў выставачным цэнтры «БелЭкспа» (пр. Пераможцаў, 14).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0