Ноччу 26 лютага ў вёсцы Нёўда пры спробе выцягнуць жанчыну з палаючага дома на выратавальніка абрынуліся бэлькі перакрыцця. Мужчыну даставілі ў рэанімацыю, але рана раніцай ён памёр. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

У панядзелак у 01.48 у МНС ад відавочцы паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Нёўда Навагрудскага раёна. Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, дах будынка быў цалкам ахоплены агнём. Суседзі распавялі, што ў доме можа знаходзіцца жанчына.

У той момант, калі ратавальнікі знаходзіліся ўнутры дома, бэлькі перакрыцця абваліліся, як і комін печы. Камандзір аддзялення старшы прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Зайко апынуўся заціснутым будаўнічымі канструкцыямі. Калегі выцягнулі яго з-пад абломкаў, мужчыну адразу ж даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. У 06.19 выратавальнік памёр.

«Дзмітрый служыў у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях з 1996 года, усе гавораць пра яго як пра дасведчанага ратавальніка, надзейнага сябра», — распавялі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0