Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Тампа ў Фларыдзе на вачах у гледачоў. Дасведчаны акрабат Ян Арно выконваў нумар на рамянях і сарваўся ўніз з вышыні. Артысту аказалі меддапамогу на месцы, а затым даставілі ў бальніцу. Але выратаваць жыццё дактары не змаглі.
У сувязі з інцыдэнтам адміністрацыя сусветна вядомага цырка адмяніла некалькі паказаў.
Праводзіцца расследаванне.
0
0
0
0
0
0