У вышэйшай лізе «Крумкачы» правялі два сезоны, фота Сяргея Гудзіліна

У вышэйшай лізе «Крумкачы» правялі два сезоны, фота Сяргея Гудзіліна

Футбольны арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю клуба «Крумкачы» па нядопуску да працэдуры ліцэнзавання.

«Крумкачы» падалі заяву ў футбольны арбітраж АБФФ з прычыны рашэння Камітэта па клубным ліцэнзаванні ад 26 лютага. Раней Камітэт па ліцэнзаванні адмовіўся прымаць заяву клуба на атрыманне ліцэнзіі на ўдзел у чэмпіянаце Беларусі-2018 у вышэйшай лізе. Апеляцыя клуба таксама была адхіленая.

Такім чынам, «Крумкачы» не згуляюць у вышэйшай лізе. Без праходжання ліцэнзавання каманда можа заявіцца толькі ў другую лігу. У Вышэйшым дывізіёне «Крумкачоў», хутчэй за ўсё, заменіць мінскае «Тарпеда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?