Разам з беларускім грамадствам да Дня Волі працягваюць рыхтавацца і расійскія чарнасоценцы.

На расійскім сайце «Фонд стратегіческой культуры» выйшаў новы артыкул пра святкаванне 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР. Калі раней расійскія чарнасоценцы крытыкавалі толькі ўмоўных «нацыяналістаў» і беларускія ўлады, то цяпер яны дабраліся і да Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Нагадаем, што каталіцкія біскупы заклікалі памаліцца з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі падчас усіх набажэнстваў 25 сакавіка. «Фонд стратегіческой культуры» не абмінуў увагай гэты факт.

Чарнасоценцы называюць БНР «марыянетачнай хімерай», а таксама паўтараюць як мантру традыцыйныя міфы пра БНР. Нібыта БНР, як і іншыя часткі былой Расійскай Імперыі, была гатовая стаць часткай Нямеччыны, і фактычна з'яўлялася кайзераўскім праектам.

«Урад БНР перабіраўся следам за немцамі, уся ўлада гэтага «ўрада» трымалася на нямецкіх штыках. Гісторыя БНР бясслаўна скончылася разам з разгромам і капітуляцыяй Нямеччыны», — пішуць прапагандысты з «Фонда стратегіческой культуры».

Наступным этапам, на думку чарнасоценцаў, была тое, што БНР «аддалася палякам».

На думку «Фонда стратегіческой культуры», дыверсійны батальён «Дальвітц» быў створаны з прыхільнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Дык за каго прапануе маліцца каталіцкая царква Беларусі? За калабарацыяністаў — саўдзельнікаў злачынстваў Трэцяга рэйха?»

— падсумоўваюць чарнасоценцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?