Калі Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата (УПЦ МП) пазбавіцца сваіх праў пасля атрымання УПЦ Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) аўтакефаліі (самакіравання), вернікі могуць пачаць абараняць буйныя манастыры і зладзіць «кровапраліцце», заявіў кіраўнік сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязей мітрапаліт Іларыён у інтэрв'ю тэлеканалу RT.

«Калі УПЦ (Маскоўскага патрыярхата) прызнаюць царквой краіны-агрэсара, як яны цяпер кажуць, калі яе пазбавяць законных праў, то мы можам чакаць усяго — што раскольнікі возьмуць кантроль над вялікімі манастырамі, такімі як Кіева-Пячэрская лаўра, Пачаеўская лаўра. Тады, вядома, праваслаўныя вернікі будуць абараняць гэтыя святыя месцы, і можа пачацца кровапраліцце», — заявіў мітрапаліт Іларыён.

Ён таксама заявіў, што Вярхоўная рада Украіны разглядае законы, якія могуць прывесці да «ізаляцыі Украінскай праваслаўнай царквы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0