У Светлагорску дзве сяброўкі вырашылі адзначыць дзень нараджэння адной з іх. Сустрэліся вечарам за столікам у летнім кафэ на набярэжнай. За суседнім сталом са шклянкай спіртнога бавіў час мужчына. Неўзабаве ён вырашыў падсесці да жанчын. Сяброўкі канфліктаваць не сталі, проста ігнаравалі няпрошанага госця, але калі вырашылі сыходзіць, мужчына раптам вырваў у адной з іх сумку з пакетам і кінуўся бегчы.

Крыкі прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў РАУС, якія знаходзіліся побач. За некалькі секунд да затрымання правапарушальнік паспеў падбегчы да ракі і кінуць у яе сумку і пакет. Дарэчы, сумка адразу пайшла на дно, і да гэтага часу не знойдзена.

Падазраваны аказаўся жыхаром Светлагорска 1970 года нараджэння. Мужчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 206 КК Беларусі «Рабаванне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?