У кулуарах паседжання Палаты прадстаўнікоў рэпарцёр «Нашай Нівы» пагаварыў з міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам.

«Складваецца ўражанне, што 500 долараў сярэдняга заробку — гэта непераадольны максімум для беларускай эканомікі: як толькі ён дасягаецца, адразу ж ідзе абвал. Ці рэальна на гэтым узроўні замацавацца і браць у якасці арыенціраў ужо новыя, большыя лічбы?» — спыталіся мы ў міністра. 

«Тут пытанне перадусім у прадукцыйнасці працы. Сёння яна дазваляе выйсці на параметры сярэдняга заробку па эканоміцы ў памеры 1000 рублёў, не змяняючы істотна структуру ВУП. Здаецца, што $500 — гэта тое, што мы можам рэальна забяспечваць сваёй уласнай работай ужо сёння. Такі сярэдні заробак будзе забяспечаны, ён не нясе ніякай рызыкі для бягучай эканамічнай сітуацыі. А далейшы рост, выхад на $1000 і вышэй, будзе звязаны менавіта з сур'ёзнымі інвестыцыямі, далейшым павышэннем вытворчасці працы, будзе змяняцца структура ВУП. Але тое, што можна рабіць, — трэба рабіць», — сказаў Ермаловіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?