mediaoffice.ae
Памочнік прэзідэнта Беларусі па пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктар Лукашэнка наведаў заключны этап чэмпіянату свету ў класе машын «Формула-1» у Абу-Дабі. Пра гэта паведамляе Emirates News Agency.
Як вынікае з кадраў афіцыйнай фота- і відэахронікі, сын беларускага кіраўніка разам з перакладчыкам віталі членаў кіруючай сям'і Абу-Дабі.
Акрамя Віктара Лукашэнкі аўтагонках з віп-ложы глядзелі прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі Адэль Аль Джубейр, былы прэзідэнт іракскага Курдыстана Масуд Аль-Барзані, экс-прэзідэнт Сейшэльскіх выспаў Джэймс Алікс Мішэль, былы кароль Іспаніі Хуан Карлас, жонка князя Манака Альбера II Шарлен.
mediaoffice.ae
Вядома, што старэйшы сын кіраўніка Беларусі, як Мініханаў і Кадыраў, з'яўляюцца заўсёднікамі Гран-пры Абу-Дабі, запрашэнне на якое рассылае кіруючая сям'я эмірата.