Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў на амерыканскую авіябазу Рамштайн у Германіі для сустрэчы з вайскоўцамі, паведамляе агенцтва Associated Press.

Самалёт Трампа прызямліўся там для дазапраўкі на зваротным шляху з Ірака, дзе прэзідэнт зрабіў неабвешчаны раней візіт на вайсковую базу ВПС ЗША.

Пра намер амерыканскага прэзідэнта наведаць Германію загадзя таксама не казалася. Не ўдакладняецца, ці збіраецца ён сустрэцца з кім-небудзь з афіцыйных асобаў.

Дональд Трамп з жонкай Мелані прыбыў з нечаканым візітам на амерыканскую вайсковую базу ў Іраку вечарам 26 снежня. Як паведаміла ў Twitter прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс, амерыканскі прэзідэнт з жонкай прыбылі ў Ірак, каб «паразмаўляць з амерыканскімі вайскоўцамі, і іх камандзірамі, падзякаваць ім за паспяховую службу і павіншаваць іх з Калядамі».

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0